ТРЭ́ЦІ ПАКАЗА́ЛЬНЫ ТЭА́ТР, Трэці чырвонаармейскі паказальны тэатр пры Палітаддзеле 16-й арміі. Існаваў у 1920 на тэр. Беларусі. Выступаў на Зах. фронце. Створаны з вандроўнай чырвонаармейскай трупы. Кіраўнік — мастак К.Елісееў. Праводзіў агітацыйна-прапагандысцкую і культ.-асв. работу ў часцях Чырв. Арміі. У рэпертуары — агітац. спектаклі, класічныя творы, канцэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Да перамогі» Г.Бранікоўскага, «Беспрацоўныя» С.Белай, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні, «Мадам Сен-Жэн» В.Сарду.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 31, 34—35.
т. 16, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)